III Моладзевы лагістычны форум “Будучыня лагістыкі”

У факультэта маркетынгу і лагістыкі шмат традыцый, і карысныя мерапрыемствы – адна з іх. Вось ужо трэцюю вясну запар ФМК праводзіць форум, прысвечаны ўсім будучым спецыялістам па лагістыцы. Расказваем, што гэта такое і чаму яго варта наведаць.

Неабыякавы да лагістыкі? Табе на Форум!
Лагістычны форум – сапраўдны мастхэў для ўсіх, хто хоча асвоіць мастацтва кіравання транспарціроўкай. Тут можна атрымаць новыя веды і палепшыць практычныя навыкі. Для гэтага ў межах форума праходзяць:
• Алімпіяда «Лагістыка і кіраванне ланцугамі паставак у глабальнай эканоміцы»,
• Бізнес-мітап «Лагістыка сёння і заўтра».

Актыўнасці Форума
Алімпіяда – гэта магчымасць праверыць і паглыбіць свае веды ў тэорыі лагістыкі, а таксама адчуць сябе ў ролі сапраўднага спецыяліста. Яна складаецца з трох этапаў:
• Рашэнне кейса (завочна),
• Дыстанцыйнае тэсціраванне,
• Каманднае прадстаўленне праектаў.

Трэба адзначыць, што кейсы, якія студэнты вырашаюць на Алімпіядзе, даюць рэальныя лагістычныя кампаніі. У 2024 годзе свае кейсы для Алімпіяды падалі дзве кампаніі – «Неатэра Логістыкс» і «Неттокс Лоджыстыкс». Такі фармат дазваляе ўдзельнікам зазірнуць у рэальныя бізнес-працэсы і адчуць усю сур’ёзнасць рашэнняў, прынятых імі. Таксама гэта дае кампаніям шанец заўважыць выбітных навучэнцаў і запрасіць іх на працу.
Бізнес-мітап – гэта сэт карысных лекцый ад сучасных спецыялістаў. На ім можна даведацца пра актуальныя тэндэнцыі ў сферы і пашырыць веды пра прафесію ўвогуле. Азнаёміцца з актуальнай праграмай мітапа можна ніжэй.

Звярніце ўвагу, што рэгістрацыя на бізнес-мітап працягнецца да 15 красавіка. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Вынік
Калі вам здаецца, што стаць паспяховым спецыялістам яшчэ да заканчэння ўніверсітэта немагчыма, вам варта наведаць Форум. Менавіта такія мерапрыемствы адкрываюць новыя напрамкі вашага прафесіяналізму і дазваляюць пачаць шлях да кар’ернага росту.

image_pdfimage_print