Вынікі Дня адчыненых дзвярэй ФМк

16 сакавіка на ФМК адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Расказваем, як прайшло мерапрыемства і што новага змаглі даведацца абітурыенты.
Дзень адчыненых дзвярэй — унікальная падзея, з дапамогай якой абітурыенты могуць акунуцца ў жыццё факультэта. Ахвотнікаў даведацца, чым жыве ФМК аказалася настолькі многа, што сустрэча была перанесена з лекцыйнай аўдыторыі ў актавую залу.
Прадстаўнікі нашага факультэта пастараліся расказаць як мага больш карыснай і цікавай інфармацыі будучым студэнтам.

• Дэкан факультэта Лапіна Святлана Мікалаеўна падрабязна апісала арганізацыю факультэта і распавяла пра напрамкі навучання, якія можна выбраць.

• Намеснік дэкана Гулягіна Вольга Сяргееўна спынілася на пытанні навуковай і праектнай дзейнасці.

• Намеснік дэкана Паляшук Алена Мікалаеўна апісала працэс атрымання месца ў інтэрнаце і засялення.

• Таксама на Дні адчыненых дзвярэй выступілі прадстаўнікі розных кафедраў факультэта. Яны больш падрабязна расказалі пра ўсе спецыяльнасці і спецыялізацыі.


Студсавет ФМК пазнаёміў абітурыентаў з актыўным студэнцкім жыццём на факультэце. Старшыня, кіраўнікі культурна-масавага і інфармацыйнага сектараў, а таксама лідары БРСМ і Прафбюро паказалі, як навучэнцы могуць праяўляць сябе ў вольны час. Будучыя студэнты змаглі даведацца, чым жыве факультэт: пра яго традыцыі, мерапрыемствы і дружны калектыў.


Замацаваць новую інфармацыю абітурыенты змаглі з дапамогай невялікага квіза ад Студсавета. Самыя ўважлівыя ўдзельнікі змаглі адказаць на пытанні пра факультэт і атрымалі ў падарунак фірмовыя стыкеры і асадкі.

Пасля заканчэння праграмы абітурыенты і іх бацькі змаглі задаць пытанні пра тое, што іх цікавіць, прадстаўнікам факультэта.

Мы дзякуем усім удзельнікам сустрэчы і запрашаем далучыцца да наступнага вельмі важнага мерапрыемства — усеагульнага Дня адчыненых дзвярэй у межах акцыі “Я выбіраю прафесію”. Інфармацыю пра яго можна атрымаць па спасылцы.

image_pdfimage_print