Дэкада навукі 2024: рэзультаты ФМк
Традыцыйна ў першай палове красавіка ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце праводзіцца Дэкада студэнцкай навукі. Расказваем, як яна прайшла ў 2024 годзе.
Дэкада студэнцкай навукі “Моладзь у навуцы і бізнесе” – гэта традыцыйны для БДЭУ комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на развіццё навуковага патэнцыялу, прадпрымальніцкіх здольнасцей і дзелавой актыўнасці студэнтаў.
У межах Дэкады праходзяць навуковыя канферэнцыі, круглыя сталы, фестывалі і форумы. Не трэба палохацца слова «навуковы». Для студэнтаў навука — гэта не нудныя даследаванні і справаздачы, а спосаб паглыбіцца ў цікавую ім тэму, прапанаваць свае ідэі і атрымаць прызнанне ў якасці маладога даследчыка.
У 2024 годзе ў межах Дэкады было праведзена 8 мерапрыемстваў:
• Конкурс «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДЭУ-2024»
• Конкурс бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй»
• 17-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця»
• 2-я Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Экана-2024: сусветная эканоміка і міжнародны бізнес»
• Міжуніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Юрыдычная клініка – школа набыцця практычных навыкаў юрыста»
• Дні партнёрскага ўзаемадзеяння
• Сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, кампаній і арганізацый, круглыя сталы і майстар-класы з удзелам лепшых выкладчыкаў універсітэта
Вынікі ФМК
У межах конкурсу «Лепшая СНДЛ БДЭУ-2024» лабараторыя «PR» кафедры прамысловага маркетынгу і камунікацый стала лепшай у намінацыі «Лепшы навукова-даследчы праект у галіне інтэрнет-прасторы і лічбавай трансфармацыі эканомікі».
Навукова-практычная канферэнцыя на ФМК была прадстаўлена секцыяй 7 «Праблемы і перспектывы развіцця маркетынгу і лагістыкі». Студэнты прадставілі свае даклады ў 5 падсекцыях.
Падсекцыя
7.1 Тэарэтычныя асновы маркетынгу (для даследчыкаў-пачаткоўцаў)
1 месца Яглінская Дар’я Анатольеўна. Тэма: «Метады ацэнкі пазнавальнасці брэнда».
2 месца Міско Аліна Алегаўна, Якавіцкая Ганна Сяргееўна. Тэма: «Кантэксная рэклама ў сферы адукацыі (на прыкладзе УА “БДЭУ”)».
3 месца Банчук Кацярына Міхайлаўна, Раманчук Аляксандра Аляксандраўна. Тэма: «Падкасты як інструмент прасоўвання ў лічбавым маркетынгу»
Дыплом «Прызнанне» Гмір Святаслаў Сяргеевіч. Тэма: «Рэклама ў футболе»
Падсекцыя 7.2 Прыкладныя пытанні B2B маркетынгу
1 месца Бяляшова Марыя Дзмітрыеўна, Сілевіч Дыяна Аляксандраўна. Тэма: «Выкарыстанне ШІ для прасоўвання брэнда ў В2В-сегменце з дапамогай халодных рассылак»
2 месца Белановіч Павел Сяргеевіч. Тэма: «Выкарыстанне Штучнага Інтэлекту ў галіне B2B»
3 месца Бурмялёва Ангеліна Андрэеўна, Вайтовіч Наталля Андрэеўна. Тэма: «LinkedIn як інструмент камунікацый B2B-сферы».
Дыплом «Прызнанне» Бондарава Ганна Сяргееўна. Тэма: «Брэнд “Луч” і спосабы яго прасоўвання»
Падсекцыя 7.3 Прыкладныя аспекты маркетынгу ў эпоху лічбавых тэхналогій
1 месца Дулевіч Мікіта Андрэевіч, Краўцова Марыя Мікалаеўна, Кіжук Ксенія Аляксандраўна. Тэма: «Праект для Беларусі: тэрыторыя зносін – пляцоўка для камунікацый міжнародных студэнтаў»
2 месца Гаркун Паліна Андрэеўна, Сінюковіч Дар’я Мікалаеўна. Тэма: «Карыстальніцкі кантэнт як інструмент прасоўвання прадукту»
3 месца Гусарава Марыя Мікалаеўна, Васільева Арына Дзмітрыеўна. Тэма: «Роля кантэнт-маркетынгу ў дасягненні лаяльнасці кліентаў»
Дыплом «Прызнанне» Барталевіч Кацярына Дзмітрыеўна. Тэма: «Агенты ўплыву ў прасоўванні брэндаў»
Падсекцыя 7.4 Сучасныя маркетынгавыя камунікацыі
1 месца Яўсеева Яніна Міхайлаўна. Тэма: «Развіццё чат-ботаў і іх роля ў паляпшэнні ўзаемадзеяння з кліентамі ў маркетынгу»
2 месца Дарашкова Варвара Андрэеўна. Тэма: «Інтэрактыўная рэклама як сучасны сродак камунікацыі на прыкладзе прадпрыемства ААТ «Камунарка»»
3 месца Кардаш Ганна Андрэеўна, Міхневіч Юлія Валер’еўна. Тэма: «Эмбіент-медыя як новая форма рэкламы»
Дыплом «Прызнанне» Дарашкова Варвара Андрэеўна. Тэма: «Інтэрактыўная рэклама як сучасны сродак камунікацыі на прыкладзе прадпрыемства ААТ «Камунарка»»
Падсекцыя 7.5 «Лагістыка і кіраванне ланцугамі паставак»
1 месца Нічыпаравіч Данііл Эдуардавіч, Кучаравы Антон Аляксандравіч. Тэма: «Асаблівасці і праблемы ажыццяўлення міжнародных перавозак пад мытным кантролем»
2 месца Жабінская Юлія Анатольеўна, Каваленка Ангеліна Васільеўна. Тэма: «Генератыўны штучны інтэлект: новы спосаб павышэння эфектыўнасці працэсаў закупачнай лагістыкі»
3 месца Мяшкова Кацярына Вітальеўна, Захарчук Марыя Мікалаеўна. Тэма: «Роля лагістыкі ў дасягненні мэт устойлівага развіцця»
Дыплом «Прызнанне» Захлебны Кірыл Алегавіч. Тэма: «Беспілотны аўтамабільны транспарт у лагістыцы»
Па выніках канферэнцыі прайшоў круглы стол “Праблемы і перспектывы развіцця маркетынгу і лагістыкі”. На ім пераможцы секцый прадставілі свае даклады і пазмагаліся за званне «лепшых з лепшых». Месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца Дарашкова Варвара Андрэеўна. Тэма: «Інтэрактыўная рэклама як сучасны сродак камунікацыі на прыкладзе прадпрыемства ААТ «Камунарка»»
2 месца Яўсеева Яніна Міхайлаўна. Тэма: «Развіццё чат-ботаў і іх роля ў паляпшэнні ўзаемадзеяння з кліентамі ў маркетынгу»
3 месца Міско Аліна Алегаўна, Якавіцкая Ана Сяргееўна. Тэма: «Кантэксная рэклама ў сферы адукацыі (на прыкладзе УА «БДЭУ»)»
Асаблівай падзеяй у межах Дэкады навукі для ФМК стаў III Моладзевы лагістычны форум «Будучыня лагістыкі». Кожны год студэнты-лагісты і прадстаўнікі буйных транспартных кампаній збіраюцца, каб абмеркаваць апошнія трэнды сферы.
16 красавіка адбыўся бізнэс-мітап «Лагістыка сёння і заўтра». На ім выступілі спецыялісты-практыкі ў сферы лагістыкі з 8 буйных кампаній. Тут студэнты змаглі даведацца пра актуальныя тэндэнцыі ў сферы і больш пра прафесію ўвогуле.
19 красавіка адбудзецца заключны этап Алімпіяды. Каманды, якія лепш за ўсіх справіліся з папярэднімі этапамі — рашэннем кейса і тэсціраваннем — прадставяць свае праекты перад удзельнікамі Форуму.
Вынікі
Навука на ФМК — важная частка адукацыйнага працэсу. Яна дазваляе будучым спецыялістам вызначыць іх сферы цікавасці і развіць практычныя навыкі ўжо зараз. Мы дзякуем усім удзельнікам за актыўную працу ў межах мерапрыемстваў, а таксама віншуем пераможцаў з заслужанымі ганаровымі месцамі на канферэнцыі.