Нашы партнеры
Партнёрства з некамерцыйнымі арганізацыямі і СМІ
АСАЦЫЯЦЫЯ інтэрактыўнай РЭКЛАМЫ — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў Беларусі для развіцця рынка анлайн-рэкламы. Уваходзіць у міжнародную сетку асацыяцый IAB.
Узаемадзеянне: ФМК БДЭУ — спецыяльны партнёр IAB Belarus. Факультэт маркетынгу і лагістыкі прымаў удзел у арганізацыі пятай прафесійнай практычнай канферэнцыі «Інтэрнэт-рэклама ў Беларусі 2015».
Афіцыйны сайт: IAB Belarus.
marketing.by — гэта прафесійны інтэрнэт рэсурс, у фокусе якога знаходзяцца сучасныя інструменты бізнэс-камунікацый і прасоўвання, актуальныя для рынку Рэспублікі Беларусь (маркетынг, рэклама, PR, брэндынг, дызайн, digital-рашэнні, інавацыі, бізнес-навучанне, HR, e-commerce, візуальная культура і інш.).
Узаемадзеянне: інфармацыйная падтрымка праектаў факультэта маркетынгу і лагістыкі БДЭУ.
Афіцыйны сайт: marketing.by.
Партнёрства камерцыйнымі арганізацыямі
Студыя Баравога заснавана 10 гадоў таму. За гэты час рэалізавана больш за 500 праектаў па распрацоўцы і прасоўванні сайтаў і інтэрнэт-крам, стварэнні інтэрфейсаў і фірмовага стылю.
1. распрацоўка карпаратыўных сайтаў і інтэрнэт-крам на платформе «1С-Бітрыкс»;
2. пошукавае прасоўванне сайтаў;
3. праектаванне і распрацоўка інтэрфэйсаў;
4. стварэнне фірмовага стылю.
Узаемадзеянне: прафесійныя стажыроўкі ў сферы інтэрнэт-маркетынгу і веб-распрацоўкі, правядзенне адукацыйных лекцый.
Афіцыйны сайт: db.by
Webcom Media — агенцтва пошукавага маркетынгу №1 у Беларусі. Таксама займаецца распрацоўкай розных праектаў, SEO \ SMM — прасоўваннем, DIGITAL — рэкламай.
Узаемадзеянне: правядзенне стажыровак і адукацыйных праграм у межах цэнтра інтэрнэт-адукацыі Акадэміі Webcom.
Афіцыйны сайт: webcom-media.by, webcom-academy.by
ARTOX media – digital-агенцтва прадастаўляе поўны комплекс паслуг прасоўвання бізнесу ў інтэрнэце. Спецыялізацыя на эфектыўных кірунках інтэрнэт-маркетынгу:
1. прасоўванне сайтаў
2. кантэкстная рэклама
3. медыйная рэклама masstarget
4. SMM
5. відэа-рэклама ў інтэрнэце
Узаемадзеянне: генеральны партнёр бізнес-гульні BIGIN ў 2013 годзе.
Афіцыйны сайт: artox-media.by
Danone Belarus — сусветны лідар у вытворчасці кісламалочных прадуктаў, займае другое месца сярод вытворцаў мінеральнай вады.
Сёння кампанія рэалізуе ў Беларусі шырокі спектр прадуктаў гандлёвых марак «Актымэль», «Актывіа», «Расцішка», «Смешарыкi», «Данісіма», «Данон», «Тэма», «Прастаквашына».
Узаемадзеянне: генеральны партнёр бізнес-гульні BIGIN ў 2013 годзе.
Афіцыйны сайт: danone.by
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белхим»
Прадпрыемства было заснавана ў 1944 годзе ў Мінску і на сённяшні дзень застаецца найбуйнейшым пастаўшчыком хімічнай і харчовай прадукцыі на рынак Рэспублікі Беларусь.
Узаемадзеянне: генеральны партнёр бізнес-гульні BIGIN ў 2014 годзе.
Афіцыйны сайт: belhim.com
Група кампаній «ПраЛіў» — гэта інтэграваныя ў адзіную структуру тры транспартныя кампаніі, якія спецыялізуюцца на перавозцы наліўных грузаў аўтамабільнымі цыстэрнамі.
Узаемадзеянне: генеральны партнёр бізнес-гульні BIGIN ў 2014 годзе.
Афіцыйны сайт: proliv.by
СТАА «Гейм Стрым» створана ў 2005 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забеспячэння інтэлектуальных сістэм і візуалізацыі дадзеных. C 2008 года — рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Рэспублікі Беларусь.
Узаемадзеянне: генеральны партнёр бізнес-гульні BIGIN ў 2015 годзе.
Афіцыйны сайт: СООО «Гейм Стрим».
Філіялы кафедраў факультэта маркетынгу і лагістыкі БДЭУ
«Кіруючая кампанія холдынгу «БелМузТВ». Кірунак дзейнасці: СМІ, тэлебачанне. У арганізацыйную структуру кампаніі ўваходзіць рэкламнае агенцтва поўнага цыкла ТАА «Зум Медыя». «БелМузТВ» — лідар сярод музычных тэлеканалаў, прысутных на медыя-рынку Беларусі.
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Маркетынгу» у ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «БелМузТВ» з 01.2014г.
Афіцыйны сайт: «БелМузТВ».
ЗАТ «МЗБН» (Закрытае Акцыянернае Таварыства «Мінскі завод безалкагольных напояў») з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам мінеральных і пітных вод, безалкагольных напояў у Беларусі сумарнай магутнасцю больш за 22 млн. дал у год, а таксама з’яўляецца адзіным вытворцам у Рэспубліцы Беларусь, якія валодаюць тэхналогіяй «гарачага разліву», якая дазваляе вырабляць прадукцыю ў ПЭТ-бутэльках без дадання кансервантаў.
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Прамысловага маркетынгу і камунікацый» у ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў» з 04.2015г.
Афіцыйны сайт ЗАТ «МЗБН».
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш«» — беларускі вытворца грамадскага электратранспарту.
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Прамысловага маркетынгу і камунікацый» у ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў» з 05.2011г.
Афіцыйны сайт «Белкамунмаш».
ТАА «Інтэрстранства» — міжнародная транспартная кампанія. Кампанія спецыялізуецца на перавозцы зборных грузаў з краін Еўрасаюза (Германія, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Польшча, Аўстрыя, Чэхія, Швейцарыя, Францыя, Славакія, Прыбалтыка і інш.) У краіны СНД (Беларусь, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Азербайджан , Кыргызстан), Азіі (Туркменістан, Манголія).
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Лагістыкі і цэнавой палітыкі» ў ТАА «Інтэрстранства» з 06.2014г.
Афіцыйны сайт ТАА «Інтэрстранства».
ТАА «Еўрагандаль» ўяўляе сабой адну з самых вялікіх рознічных сетак у Рэспубліцы Беларусь, якая займаецца гандлем харчовымі таварамі.
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Лагістыкі і цэнавой палітыкі» ў ТАА «Еўрагандаль» з 06.2014г.
Афіцыйны сайт: ТАА «Еўрагандаль».
Кампанія ОМА — гэта найбуйнейшая ў Беларусі аптовая і рознічная гандлёвая сетка будаўнічых матэрыялаў і інструментаў, а таксама тавараў для дома, саду і агароду. У структуры кампаніі 26 гандлёвых аб’ектаў, прадстаўленых будаўнічымі дамамі, аптовымі базамі і крамамі сістэмы франчайзiнгу.
Узаемадзеянне: філіял кафедры «Лагістыкі і цэнавой палітыкі» ў ТАА «ОМА» з 06.2017г. Больш падрабязна аб супрацоўніцтве чытайце ў артыкуле аб накірунках узаемадзеяння ФМК і кампаніі ОМА.
Афіцыйны сайт: ТАА «ОМА».
“Кока-кола Бевріджыз Беларусь”— член Групы кампаній Coca-Cola HBS – адна з самых буйных(вялікіх) кампаній-ботлерау напіткау пад таварнымі знакамі The Coca-Cola Company, якая здабыла давер спажыуцоу і мае перспектывы для далейшага росту .
Узаемадзеянне:філіял кафедры “Маркетынгу” у “Кока-кола Бевріджыз Беларусь” з 02.2019г.
Афіцыйны сайт: «Кока-кола Бевріджыз Беларусь»
Інфармацыю аб партнёрстве з ВНУ і ўстановамі адукацыі глядзіце ў спецыяльным раздзеле сайта аб адукацыйных праектах факультэта маркетынгу і лагістыкі БДЭУ.