Кафедра маркетынгу

Загадчык кафедры:

Голік Вадзім Сяргеевіч

Кандыдат эканамічных навук / дацэнт

Кафедра маркетынгу была створана ў маі 1994 г. Кафедра ўнесла вялікі ўклад у распрацоўку вучэбна – метадычнага і кадравага забеспячэння новай для Рэспублікі Беларусь спецыяльнасці “Маркетынг”. Склад кафедры пастаянна пашыраецца, яго якасная структура змяняецца дзякуючы падрыхтоўцы на уласнай навуковай базе аспірантаў і дактарантаў. Кафедра мае цесныя кантакты з вядучымі вну як Рэспублікі Беларусь, так і замежных краін.

Кафедра выпускае студэнтаў першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Маркетынг” і па прафiлiзацыi “Міжнародны маркетынг”.

Па спецыяльнасці “Маркетынг” на кафедры знаходзіцца практыка-арыентаваная магістратура.

Асноўныя навуковыя напрамкі доследаў кафедры:

  • маркетынг узаемаадносін;
  • лічбавы маркетынг;
  • міжнародны маркетынг;
  • маркетынгавыя камунікацыі;
  • кіраванне маркетынгам;
  • маркетынг паслуг.

Выкладчыкі кафедры:

Спецыялісты кафедры:

  • Шумігай Тамара Міхайлаўна, спецыяліст;
  • Кісель Анастасія Раманаўна, спецыяліст.

Кантактныя даныя:

Тэлефон: +375 (17) 209-88-93;
E-mail: km@bseu.by ;
Месцазнаходжанне: пр. Партызанскі 26, корп 1, аўд. 807.