Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

Што Вы ўяуляеце сабе, калі чуеце слова прыгажосць? Мне здаецца, што не знайдзецца і дзвюх аднолькавых меркаванняу ў адносінах да гэтага паняцця. Але адно сказаць магчыма: тытул сапраўднай прыгажуні ніколі не купіш. Людзі, прыгожыя не толькі знешне, але і сардэчна, якія меюць такі талент, што можа захапіць  мноства сэрцаў, даюць нашаму свету надзею. А на самым прыгожым мерапрыемстве года – Міс БДЭУ 2019 ФМк адрэкамендавала сапраўдны брыльянт нашага факультэта – Надзея Седун.

Гэта дзяўчына вылучылась сярод астатніх удзельніц яшчэ на этапе першага дэфіле. Яскравая знешнасць ды чароўная ўсмешка – гэта яшчэ не ўсі якасці, якімі валодае наша ўдзельніца. А касцюм у палоску, які далі фундатары конкурсу,вельмі падыходзіў Надзее.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея  – Надзея, як ты вырашыла ўдзельнічаць у Міс? Як к гэтаму аднесліся бацькі?

Гэта атрымалася спантанна, усім адказваю: “проста так было трэба J Бацькі звыкліся, што я авантурыстка, зауседы куды-небудзь ды трапляю ахахах. Падтрымлівалі, дапамагалі па дробязям, але я старалася не напінаць іх

Візітная картка

Наступны этап –  візітка. У дадзеным конкурсе удзельніцам трэба цікава расказаць пра сябе. Наша Міс здзівіла зал яшчэ і тым, што у сваім маналогу закранула і шмат важных прычынаў. А таксама узрадавала грамаду тым, што пандам больш не пагражае выміранне.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

    –   Свой маналог для візіткі ты прыдумала самастойна?

 –  Спачатку я не ўяўляла, як можна за дзве хвіліны расказаць пра сабе, каб гэта было смачна, не тыпова, не усхваленне сябе ( мне такое не падабаецца ад слова “зусім”). Мы вельмі доўга з нашымі цудоўнымі культоргамі размаўлялі, я апавядала аб сваіх цікавасцях, праектах, у якіх прыймала ўдзел. Я наогул не ўмею пісаць па патрабаванню, патрэбна якое-небудзь парыванне. Таму дзяўчынкі спачатку напісалі тэкст, які жадалі бы пачуць са сцэны, потым карэкціравалі разам. Заўседы лічыла і лічу, што калі есць магчымасць сказаць штосьці важнае для большай колькасці людзей, то трэба гэта рабіць.

Дэфіле

Далей – яшчэ адно агульнае дэфіле. На мой погляд, наша цудоўная ўдзельніца па-сапраўднаму раскрылася на данным этапе. Нават высокія абцасы не перашкаджалі яе лятучай паходкі. Таксама Надзея належна выступіла і ў інтэлектуальным конкурсу, адказаў на каверзнае пытанне ад журы.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

 

 –   Хто падтрымліваў цябе па ходу падрыхтоўкі да конкурса і пад час выступленняў?

 –  Асноўная дапамога , канешне, была ад культоргаў ды актыву факультэта. Паутарусь, што ФМк – сям’я, я не чакала такой падтрымкі, дакладней не задумвалася, што яна можа быць такой моцнай. Сяброўкі, сям’я, аднагрупнікі – усі былі ў зале, я бачыла , напэўна, кожнага, і адчувала іх хваляванне Немажліва было не ўсміхацца, калі рабяты выгуквалі маё імя.

Адразу пасля творчага нумару мама і тата адправілі мне паведамленні, мне было важна, каб яны адзначылі маштаб  нашай працы ды зразумелі, чаму ў універсятэце я праводзіла 12 часоў у дзень.

Творчы нумар

Але самае цікавае чакала гледачоў наперадзе. Творчы номер, які так не походзіў на нумары астатніх удзельніц. Але менавіта ён і адлюстроўваў фірменны стыль ФМк. Цудоўным было ўсе. Надзін вакал, які трапляў у самае сэрца. Сама канцэпцыя нумару, якая дакладна перадавала глыбокій унутраны свет нашай удзельніцы. Прыемна здзівілі не толькі дзяўчыны-танцоры, але і хлопцы нашага факультэта. Цудоўная песня, была дапоўнена цудоўнай харэаграфіяй.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

 –  Як нарадзілася ідэя для творчага нумару? Чаму выбар паў менавіта на гэтую песню?

 –  Кацюша Прановіч паказала нам яе, сказала, што яна падыходзіць мне па энергіі. Потым было многа спрэчак, але мне песня вельмі спадабалася, негледзячы на тое, што казалася надзвычайна складанай, з-за чаго было потым многа цяжкасцей. Я зрывала голас, а за дзень да выступлення прачнулася без голаса зусім, мусіць, гарэзавыя нервы зрабілі свою справу. Але ўсе скончылася добра, гэта цешыць. У нумары я жадала паказаць энергію, што я не салодкая мілая дзяўчынка, заўседы была крыху іншай, таму хацелася паказаць сябе, застацца сабою на 100%, як я і згадала ў пытанні ад журы.

І апошні этап – фінальнае дэфіле ў вячэрніх сукенках. Дзеля гэтага выхаду наша прыгажуня выбрала сукенку па пол. Дуа хромнае срэбра з’яўляецца трэндам гэтага сезону. Таксама колер сукенкі вельмі падыходзіў пад вочы Надзеі.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

  –  Загарэляся лі ты яшчэ ўдзельнічаць у маштабных конкурсах? Пойдзеш на Міс Беларусь або на Голас? А можа паспрабуеш свае сілы ў адбору на Еўрабачанне?

 –  Мне не падабаюцца гэткія конкурсы, усе гэта камерцыя, якая наурад да чаго-ліба  давядзе ( трохі ведаю ўсю кухню знутры, не падумайце, што гэта пустыя словы), а час – той рэсурс, які не аднаўляеццв, таму яго трэба з умом страчваць. Мажліва, у будучыні я бы паспрабавала, але ў дакладных планах гэтакга пакуль няма.

І няхай ў  гэты раз наша Надзея засталася без кароны – яна зрабілася каралевай сэрцаў гледачоў. Бо  шчырыя эмоцыі , якія перадае артыст да залу, немагчыма падтасаваць. А тое, што не адзначыла “прафесійнае ды непадкупнае” журы, уразіла да мурашоў усюю грамаду. Мы ўпэўнены, што перамогі ў гэтай таленавітай дзяўчыны яшчэ наперадзе. Брава Надзея! Брава ФМк!

Яўгенія Субоціна  




Дзень нараджэння ФМк або шлях да зорак!

Хутка і займальна прайшоў яўчэ адзін год. Ён быў поўны неверагодных падзей, меленькіх і вялікіх перамог, новых знаёмстваў і мерапрыемстваў. Сення мы святкуем наш 21-шы Дзень нараджэння і вітаем новы, малады і поўны надзей 2019 год. Няхай у кожнага з нас ён будзе асаблівым, неверагодным і запамінальным. ФМк віншуе студэнтаў, настаўнікаў, партнёраў і калег са святам снега і хлапушак, са святам, якое абавязкова будзе пачаткам светлага і амбіцыйнага шляху да дасканаласці, шляху да жаданых мэт.

Сябры, ужо 21 год мы працуем разам з вамі, развіваючы маркетынг і лагістыку. Мы імкнемся задаваць тэндэнцыі не толькі меснаму, але і замежнаму рынку, ставім амбіцыйныя мэты і дасягаем іх. Дзякуй вам за адказную працу і дажанне заўсёды быць лепш саміх сябе. ФМк ганарыцца сваімі студэнтамі, якія працуюць у розных напрамках эканомікі, і кожны раз даказваюць, што вучань здольны і павінен стаць лепш за свайго настаўніка. Усе разам  мы не проста сям’я, мы – вялікі рухавік, які, набіраючы абароты, імкнецца да паспяховай будучыні, да вяршыняў, якія будуць нашымі, да стабільнага і канкурэнтаздольнага бізнес-асяроддзя.

Нахай 2019 год прынясе новыя пегамогі, новы вопыт, новые знаемствы і ідэі. Мы прапануем вам разам атрымліваць асалоду ад цяперашняго моманту, ні хвіліны не шкадуючы аб тым, што магло бы быць. Бо наша сучаснасць залежыць толькі ад нас, ад нашага жадання нешта змяніць вакол сябе, ад імкнення трапіць за гарызонт і дацягнуцца да зорак. Галоўнае не страшыцца! Таму ФМк шчыра жадае ўсім смеласці пачаць, сказаць, падумаць, рашыцца і зрабіць. Бо самы лепшы час – зараз!

День рождение ФМк




Восеньскі марафон у фотаздымках

Ёсць мерапрыемствы, на якіх лепш адзін раз пабываць, чым сто разоў пачуць. Ёсць выступы настолькі выдатныя, што не маюць патрэбы ў пахвале “экспертаў”. І ёсць сем’і, у якіх немагчыма нарадзіцца, але камандны дух там лепшы, чым у любых крэўных сем’ях. Такія думкі ўзнікаюць пасля нумара ФМк пад назвай “На грані мастацтва”, з якім факультэт выступіў на Восеньскім марафоне.




Дзе ляжаць «фішкі і плюшкі» маркетынгу

Бізнесменам патрэбны веды пра інтэрнэт-маркетынг і прасоўванне бізнесу. Сяргей Вялічка, кіраўнік “Першай маркетынгавай кухні AVO” адчувае гэта па запытах кліентаў і калегаў.Таму і прапанаваў ахвотным да новых ведаў аб’яднацца ў бізнес-клуб. А далей – прайсці навучальны курс па маркетынгу. Першая сустрэча клуба “без гальштукаў” прайшла 3 кастрычніка. За кавай і гульнёй бізнесмены знаёміліся і расказвалі пра чаканні і надзённыя запыты. Чытаць далей…




Маркетынг 16 стагоддзя і прататып вышыванкі

Якія загадкі схаваныя ў гравюрах часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?

Пяць стагоддзяў таму Францыск Скарына надрукаваў сваю першую кнігу. Тады яна не толькі перадавала веды, але і дапамагала пісаць візуальную гісторыю свайго часу, бо мела шмат гравюр. Сёння гэтыя ілюстрацыі даюць магчымасць той час зразумець.

Якімі выявамі аздабляліся першыя друкаваныя кнігі, як стыль эпохі змяняў «знешнасць» Статута ВКЛ, чаму Скарына — маркетолаг сотага ўзроўню (як сказалі б пра яго сёння), ці праўда, што разглядваць карцінкі, а не чытаць тэксты любілі ўжо ў 15−16 стагоддзях, — праз глыбіні кнігадрукавання часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай павядае Алесь Суша, кнігазнаўца, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Чытаць далей на старонках TUT.BY




Транспарт і лагістыка могуць стаць драйверамі эканамічнага росту ў ЕАЭС

Транспартна-лагістычныя праекты ў краінах ЕАЭС прадстаўляюць зацікаўленасць для кітайскага бізнесу. Аб гэтым заявіў намеснік міністра транспарту Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) Дай Дунчан на дзявятай нарадзе кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў ЕАЭС у галіне транспарту.

Краіны ЕАЭС ужо прапанавалі кітайскаму боку 38 праектаў для сумеснай рэалізацыі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі агульныя падыходы па спалучэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху (ЭПШШ), а таксама разгледзелі вынікі работы па фарміраванні агульнага рынку паслуг у сферы транспарту за 2017 год.

Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян адзначыў, што транспарт і лагістыка ўваходзяць у ТОП-5 галін, якія маюць найбольшы інтэграцыйны патэнцыял і здольныя стаць драйверамі эканамічнага росту для краін ЕАЭС. «Тое, што пытанні рэалізацыі транспартна-лагістычнага патэнцыялу Саюза знаходзяцца ў фокусе асабістай увагі кіраўнікоў транспартных ведамстваў, безумоўна, спрыяе прасоўванню наперад, – падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК. – Важна, што гэта не проста адзін з напрамкаў супрацоўніцтва нашых краін. У спалучэнні з лічбавай трансфармацыяй эканомік ЕАЭС і агульнай гандлёвай палітыкай лагістыка фарміруе глабальны сцэнарый развіцця нашага інтэграцыйнага аб’яднання».

Тыгран Саркісян звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўкараненне лічбавых тэхналогій у транспартна-лагістычнай сферы прыводзіць да значнага росту паказчыкаў эфектыўнасці галіны.

«Галоўны прыярытэт на будучыню – рэалізацыя «дарожных карт» па ўсіх відах транспарту для стварэння агульнага рынку паслуг у транспартнай сферы. Увогуле гэта 97 мерапрыемстваў, якія неабходна ажыццявіць у бліжэйшыя тры гады», – паведаміў сустаршыня нарады, член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Адамкул Жунусаў. Міністр адзначыў, што ў 2017 годзе падрыхтаваны да падпісання праект Пагаднення аб суднаходстве, палажэнні якога будуць укараняцца ў практыку. Ідзе работа па рэалізацыі Праграмы паэтапнай лібералізацыі кабатажных аўтамабільных перавозак, пашырэнні авіязносін, лічбавізацыі працэсаў перавозкі і шэрагу іншых праектаў.

Тыгран Саркісян падкрэсліў, што Кітайская Народная Рэспубліка з’яўляецца стратэгічным партнёрам для ЕАЭС па самых розных аспектах. «Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза з Эканамічным поясам Шаўковага шляху (ЭПШШ) – адзін з найважнейшых напрамкаў нашай работы, у якім яскрава праяўляецца прынцып Win Win. Супрацоўніцтва з КНР адкрывае велізарныя магчымасці для ўсіх бакоў. Мы ўжо накіравалі кітайскаму боку спіс прыярытэтных праектаў у сферы транспарту, па кожным з якіх ёсць зацікаўленасць не менш як дзвюх краін Саюза, і, як я ўжо адзначыў, гатовыя абмяркоўваць пытанні стандартаў, сувязі лагістыкі з гандлем, лічбавых рашэнняў», –удакладніў Тыгран Саркісян.

Краіны ЕАЭС прапанавалі да разгляду 38 сумесных праектаў у галіне транспарту, якія прэтэндуюць на суфінансаванне Кітая. Яны павінны наладзіць скразную лагістыку паміж Кітаем, Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам і па спадарожных маршрутах, якія дапаўняюць асноўныя транспартныя калідоры Еўразіі: Заходняя Еўропа – Заходні Кітай, Поўнач – Поўдзень, Усход – Захад і Паўночны марскі шлях.

«Спалучэнне з ініцыятывай ЭПШШ з’яўляецца вельмі важным з пункту гледжання ўзаемадзеяння з ЕАЭС і Камісіяй. Кітайская ініцыятыва ЭПШШ разлічана на развіццё інфраструктуры. Мы хочам, каб супрацоўніцтва пашыралася і паглыблялася. У любы час мы гатовыя дзяліцца досведам і вырашаць магчымыя праблемы», – у сваю чаргу заявіў намеснік міністра транспарту КНР Дай Дунчан.

На яго думку, спіс сумесных праектаў у транспарце і інфраструктуры будзе спрыяць цэласнаму падыходу ва ўзаемадзеянні і дапаможа абмеркаванню аб’яднання прастораў на сістэмнай аснове. Кіраўнік кітайскай дэлегацыі адзначыў зацікаўленасць у такіх праектах, як будаўніцтва глыбакаводнага порта ў Архангельску і чыгуначнай лініі Белае мора – Комі – Урал («Белкамур»).

Мяркуецца, што праект «Белкамур» павінен забяспечыць дастаўку кантэйнерных грузаў з Кітая ў Еўропу, а таксама да прамыслова развітых рэгіёнаў Урала, Сібіры, Казахстана, Манголіі. Праект фарміруе новы чыгуначны маршрут перавозак кантэйнерных грузаў, у значнай ступені ён звязаны з фарміраваннем новага міжнароднага транспартнага калідора Кітай – Еўропа, частка маршруту якога пройдзе па Транссібірскай чыгуначнай магістралі (Транcсібе). Сумесная рэалізацыя праектаў па будаўніцтве чыгуначнай магістралі «Белкамур» і Архангельскага порта адкрывае новы шлях дастаўкі кантэйнерных грузаў з Заходняга Кітая ў Еўропу і на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.

Прадстаўнік Мінтранса Кітая таксама праявіў высокую зацікаўленасць да праектаў з дзяржаўным удзелам. Зрэшты, як паведаміў Дай Дунчан, «мы маем намер старанна разгледзець усе праекты і перадаць адпаведным структурам для больш дэталёвага вывучэння». Кіраўнік кітайскай дэлегацыі заявіў аб жаданні «падтрымаць ажыццяўленне праектаў у ЕАЭС».

«Я шчыра лічу, што спалучэнне з ЭПШШ у бліжэйшы час дасць мультыплікатыўны эфект і паслужыць прыкладам развіцця ўзаемаадносін», – адзначыў міністр транспарту Расійскай Федэрацыі Максім Сакалоў. Ён назваў удзел кітайскай дэлегацыі ў сустрэчы міністраў транспарту краін ЕАЭС «сімвалічным». Адным з прыярытэтных праектаў у сувязі з гэтым ён назваў праект будаўніцтва высакахуткаснай магістралі (ВХМ) «Еўразія». Кіраўнік расійскага Мінтранса выказаў надзею, што дыялог па гэтым праекце будзе канструктыўным.

У нарадзе таксама ўдзельнічалі міністр транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Арменія Ваган Марцірасян, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, віцэ-міністр па інвестыцыях і развіцці Рэспублікі Казахстан Раман Скляр, міністр транспарту і дарог Кыргызскай Рэспублікі Жамшытбек Калілаў.

Крыніца: www.eurasiancommission.org




Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе

Пытанне пра беларускую мову ў рэкламе і камунікацыях “усплывала” на працягу ўсёй лятучкі з marketing.by 12 снежня ў Прэс-клубе. Чым кіруюцца брэнды, карыстаючыся (ці не карыстаючыся) беларускай мовай?

Калі на мове раптам пачынае гаварыць дыпламатычная асоба, будзь то экс-пасол Швецыі Стэфан Эрыксан ці дырэктар Інстытута Польскага Матэўш Адамскі — матывы ўсім быццам бы зразумелыя: напрацоўвае сімвалічны капітал. А калі брэнд, асабліва замежны, пачынае піярыцца па-беларуску, такой празрыстасці няма. Спрабуе павялічыць лаяльнасць пакупнікоў? Якіх? Колькі тых беларускамоўных спажыўцоў? Вось і даследаванне кампаніі SARMONT паказвае, што большасці беларусаў глыбока ўсё роўна, на якой мове вытворца з імі камунікуе. Аднак, 24 % апытанай моладзі хацелі б, каб беларускамоўнай рэкламы было больш. Магчыма, у іншых узроставых катэгорыях, дзякуючы настальгіі па вясковым дзяцінстве, лічбы былі б іншыя.

Брэнды піярацца па-беларуску ўсё часцей і часцей, беларускамоўнай рэкламы больш і больш… Неяк жа яны гэта манетызуюць? Напрыклад, з залы прагучала пытанне па-руску, што, маўляў, мяне пэўная беларускамоўная рэклама зачапіла больш, чым калі б яна была па-руску. Навошта брэнд так робіць? Ён разлічвае павялічыць лаяльнасць беларускамоўнай аўдыторыі ці рускамоўнай таксама? Хлопец быццам бы “Мову” Марціновіча не чытаў, ну. Па сюжэце, нагадаю, у зрусіфікаванай дашчэнту Беларусі цыдулкі з беларускамоўнымі сказамі становяцца самым моцным і дарагім наркотыкам, які не дзейнічае на іншаземцаў.

Сімвалічныя і зусім несімвалічныя плюшкі ад выкарыстання беларускай мовы атрымала не адна кампанія. Напрыклад, Samsung першым запусціў рэкламу па-беларуску. І дасюль усе памятаюць, што яны былі першымі. Сервіс menu.by увогуле не ведаў, ці рабіць ім беларускамоўную старонку, у выніку зрабіў па прынцыпе “хай будзе”, асабліва ні на што не разлічваючы, і раптам стаў мегапапулярным.

Прыбыткі прыбыткамі, а страты таксама могуць быць адчувальнымі. Калі трафік — гэта новае золата, а імідж брэнда ў вялікай ступені ствараецца сацсеткамі, “Савушкін прадукт” за невыкарыстанне беларускай “расплаціўся” абніжэннем рэйтынгу прадукту ў Facebook. А потым — яшчэ больш папсаванай рэпутацыяй, калі высветлілася, што кампанія спрабавала падняць той самы рэйтынг з дапамогай станоўчых водгукаў сваіх жа супрацоўнікаў.

Даволі часта на тэматычных курсах прадстаўнікі кампаній сталі задаваць пытанні кшталту “Як абараніцца ад тролінгу беларускамоўных у сацсетках?! Яны ўвесь час пытаюць у каментах, калі мы пачнем выкарыстоўваць беларускую!” На гэта ім раяць адлучыць магчымасць каментаваць, ці вучыцца рабіць шматмоўныя пасты і таргетаваць іх на адпаведную аўдыторыю. Лепш другое, канечне.

Marketing.by з’яўляецца сузаснавальнікам фестывалю беларускамоўнай рэкламы ADNAK. Сёлета яго, на жаль, не будзе, бо ў другога сузаснавальніка, кампаніі “Будзьма беларусамі”, узніклі фінансавыя складанасці. Marketing.by гатовы быў правесці фестываль самастойна, але не атрымалася дамовіцца з “Будзьма”.

Акрамя беларускай мовы на лятучцы абмяркоўвалі трэнды наступнага года. Па словах кіраўніцы праекта marketing.by Ганны Шутавай, імі стануць попыт на крэатыўшчыкаў і далейшае ўзрастанне папулярнасці відэа. Яшчэ Ганна сумавала, што marketing.by — адзінае выданне ў сваёй галіне, і каманда вельмі хацела б мець моцнага канкурэнта. Журналісты прасілі не выкарыстоўваць да іх сайта слова “выжываць”, на пытанне пра крыніцу фінансавання адказалі “іншая кампанія”, падкрэсліўшы, што marketing.by — менавіта бізнэс-праект, а не НДА, і не карыстаецца грантавымі сродкамі. Пра грошы ад натыўнай рэкламы адказалі так: “Рабіць на галіновым партале іх цяжка, але мы робім”.

Трошку статыстыкі: звычайна за суткі marketing.by наведвае 4-5 тысячы ўнікальных наведвальнікаў. Заўважым, 5-6 тысяч наведвальнікаў для галіновага рэсурса лічыцца вялікай наведвальнасцю, а 22 тысячы за суткі — шалёнай. Пазначаныя лічбы — гэта арганічны трафік, рэдакцыя даволі рэдка прасоўвае матэрыялы ў Facebook.

Крыніца: Алена Ляшкевіч, baj.by

 




Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з’яўляецца лагістыка

Перспектыўным напрамкам эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР з’яўляецца лагістыка. Такі пункт гледжання выказаў у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

“Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў, якія звязваюць Балтыку з Чорным морам, а таксама Расію з Еўрапейскім саюзам. Мы актыўна развіваем участкі транскантынентальных транспартных калідораў, удасканальваем лагістычную інфраструктуру на сваёй тэрыторыі”, – адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Ён лічыць, што гэта інфраструктура і транзітны патэнцыял могуць атрымаць значнае развіццё разам з ростам таварапатокаў Кітай-Еўропа па новым Шаўковым шляху.

Крыніца: www.belarus.by




Меркаванне: Рэклама змяняе стаўленне да беларускай мовы і робіць яе элітарнай

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі юрыдычна існуюць дзве дзяржаўныя мовы, руская мае непараўнальна большы ўжытак – гэта вядома ўсім. Але з цягам часу адносіны да беларускай мовы як да сялянскай змяняецца. Так, кампанія “Будзьма беларусамі!” у года праводзіла апытанне, якое паказала, што 55,6% насельніцтва хацела б бачыць больш беларускай мовы ў тэлевізійнай і вонкавай рэкламе.

Парадаксальна, але менавіта замежныя кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, першымі адрэагавалі на такую змену ў стаўленні да мовы і пачалі друкаваць постары і рэкламныя ўлёткі на мове. Айчынныя вытворцы даволі насцярожана адносяцца да такога досведу.

Чытаць далей на старонках TUT.BY