Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

Што Вы ўяуляеце сабе, калі чуеце слова прыгажосць? Мне здаецца, што не знайдзецца і дзвюх аднолькавых меркаванняу ў адносінах да гэтага паняцця. Але адно сказаць магчыма: тытул сапраўднай прыгажуні ніколі не купіш. Людзі, прыгожыя не толькі знешне, але і сардэчна, якія меюць такі талент, што можа захапіць  мноства сэрцаў, даюць нашаму свету надзею. А на самым прыгожым мерапрыемстве года – Міс БДЭУ 2019 ФМк адрэкамендавала сапраўдны брыльянт нашага факультэта – Надзея Седун.

Гэта дзяўчына вылучылась сярод астатніх удзельніц яшчэ на этапе першага дэфіле. Яскравая знешнасць ды чароўная ўсмешка – гэта яшчэ не ўсі якасці, якімі валодае наша ўдзельніца. А касцюм у палоску, які далі фундатары конкурсу,вельмі падыходзіў Надзее.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея  – Надзея, як ты вырашыла ўдзельнічаць у Міс? Як к гэтаму аднесліся бацькі?

Гэта атрымалася спантанна, усім адказваю: “проста так было трэба J Бацькі звыкліся, што я авантурыстка, зауседы куды-небудзь ды трапляю ахахах. Падтрымлівалі, дапамагалі па дробязям, але я старалася не напінаць іх

Візітная картка

Наступны этап –  візітка. У дадзеным конкурсе удзельніцам трэба цікава расказаць пра сябе. Наша Міс здзівіла зал яшчэ і тым, што у сваім маналогу закранула і шмат важных прычынаў. А таксама узрадавала грамаду тым, што пандам больш не пагражае выміранне.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

    –   Свой маналог для візіткі ты прыдумала самастойна?

 –  Спачатку я не ўяўляла, як можна за дзве хвіліны расказаць пра сабе, каб гэта было смачна, не тыпова, не усхваленне сябе ( мне такое не падабаецца ад слова “зусім”). Мы вельмі доўга з нашымі цудоўнымі культоргамі размаўлялі, я апавядала аб сваіх цікавасцях, праектах, у якіх прыймала ўдзел. Я наогул не ўмею пісаць па патрабаванню, патрэбна якое-небудзь парыванне. Таму дзяўчынкі спачатку напісалі тэкст, які жадалі бы пачуць са сцэны, потым карэкціравалі разам. Заўседы лічыла і лічу, што калі есць магчымасць сказаць штосьці важнае для большай колькасці людзей, то трэба гэта рабіць.

Дэфіле

Далей – яшчэ адно агульнае дэфіле. На мой погляд, наша цудоўная ўдзельніца па-сапраўднаму раскрылася на данным этапе. Нават высокія абцасы не перашкаджалі яе лятучай паходкі. Таксама Надзея належна выступіла і ў інтэлектуальным конкурсу, адказаў на каверзнае пытанне ад журы.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

 

 –   Хто падтрымліваў цябе па ходу падрыхтоўкі да конкурса і пад час выступленняў?

 –  Асноўная дапамога , канешне, была ад культоргаў ды актыву факультэта. Паутарусь, што ФМк – сям’я, я не чакала такой падтрымкі, дакладней не задумвалася, што яна можа быць такой моцнай. Сяброўкі, сям’я, аднагрупнікі – усі былі ў зале, я бачыла , напэўна, кожнага, і адчувала іх хваляванне Немажліва было не ўсміхацца, калі рабяты выгуквалі маё імя.

Адразу пасля творчага нумару мама і тата адправілі мне паведамленні, мне было важна, каб яны адзначылі маштаб  нашай працы ды зразумелі, чаму ў універсятэце я праводзіла 12 часоў у дзень.

Творчы нумар

Але самае цікавае чакала гледачоў наперадзе. Творчы номер, які так не походзіў на нумары астатніх удзельніц. Але менавіта ён і адлюстроўваў фірменны стыль ФМк. Цудоўным было ўсе. Надзін вакал, які трапляў у самае сэрца. Сама канцэпцыя нумару, якая дакладна перадавала глыбокій унутраны свет нашай удзельніцы. Прыемна здзівілі не толькі дзяўчыны-танцоры, але і хлопцы нашага факультэта. Цудоўная песня, была дапоўнена цудоўнай харэаграфіяй.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

 –  Як нарадзілася ідэя для творчага нумару? Чаму выбар паў менавіта на гэтую песню?

 –  Кацюша Прановіч паказала нам яе, сказала, што яна падыходзіць мне па энергіі. Потым было многа спрэчак, але мне песня вельмі спадабалася, негледзячы на тое, што казалася надзвычайна складанай, з-за чаго было потым многа цяжкасцей. Я зрывала голас, а за дзень да выступлення прачнулася без голаса зусім, мусіць, гарэзавыя нервы зрабілі свою справу. Але ўсе скончылася добра, гэта цешыць. У нумары я жадала паказаць энергію, што я не салодкая мілая дзяўчынка, заўседы была крыху іншай, таму хацелася паказаць сябе, застацца сабою на 100%, як я і згадала ў пытанні ад журы.

І апошні этап – фінальнае дэфіле ў вячэрніх сукенках. Дзеля гэтага выхаду наша прыгажуня выбрала сукенку па пол. Дуа хромнае срэбра з’яўляецца трэндам гэтага сезону. Таксама колер сукенкі вельмі падыходзіў пад вочы Надзеі.

Міс БДЭУ 2019 Наша Надзея

  –  Загарэляся лі ты яшчэ ўдзельнічаць у маштабных конкурсах? Пойдзеш на Міс Беларусь або на Голас? А можа паспрабуеш свае сілы ў адбору на Еўрабачанне?

 –  Мне не падабаюцца гэткія конкурсы, усе гэта камерцыя, якая наурад да чаго-ліба  давядзе ( трохі ведаю ўсю кухню знутры, не падумайце, што гэта пустыя словы), а час – той рэсурс, які не аднаўляеццв, таму яго трэба з умом страчваць. Мажліва, у будучыні я бы паспрабавала, але ў дакладных планах гэтакга пакуль няма.

І няхай ў  гэты раз наша Надзея засталася без кароны – яна зрабілася каралевай сэрцаў гледачоў. Бо  шчырыя эмоцыі , якія перадае артыст да залу, немагчыма падтасаваць. А тое, што не адзначыла “прафесійнае ды непадкупнае” журы, уразіла да мурашоў усюю грамаду. Мы ўпэўнены, што перамогі ў гэтай таленавітай дзяўчыны яшчэ наперадзе. Брава Надзея! Брава ФМк!

Яўгенія Субоціна