Дзень нараджэння ФМк або шлях да зорак!

Хутка і займальна прайшоў яўчэ адзін год. Ён быў поўны неверагодных падзей, меленькіх і вялікіх перамог, новых знаёмстваў і мерапрыемстваў. Сення мы святкуем наш 21-шы Дзень нараджэння і вітаем новы, малады і поўны надзей 2019 год. Няхай у кожнага з нас ён будзе асаблівым, неверагодным і запамінальным. ФМк віншуе студэнтаў, настаўнікаў, партнёраў і калег са святам снега і хлапушак, са святам, якое абавязкова будзе пачаткам светлага і амбіцыйнага шляху да дасканаласці, шляху да жаданых мэт.

Сябры, ужо 21 год мы працуем разам з вамі, развіваючы маркетынг і лагістыку. Мы імкнемся задаваць тэндэнцыі не толькі меснаму, але і замежнаму рынку, ставім амбіцыйныя мэты і дасягаем іх. Дзякуй вам за адказную працу і дажанне заўсёды быць лепш саміх сябе. ФМк ганарыцца сваімі студэнтамі, якія працуюць у розных напрамках эканомікі, і кожны раз даказваюць, што вучань здольны і павінен стаць лепш за свайго настаўніка. Усе разам  мы не проста сям’я, мы – вялікі рухавік, які, набіраючы абароты, імкнецца да паспяховай будучыні, да вяршыняў, якія будуць нашымі, да стабільнага і канкурэнтаздольнага бізнес-асяроддзя.

Нахай 2019 год прынясе новыя пегамогі, новы вопыт, новые знаемствы і ідэі. Мы прапануем вам разам атрымліваць асалоду ад цяперашняго моманту, ні хвіліны не шкадуючы аб тым, што магло бы быць. Бо наша сучаснасць залежыць толькі ад нас, ад нашага жадання нешта змяніць вакол сябе, ад імкнення трапіць за гарызонт і дацягнуцца да зорак. Галоўнае не страшыцца! Таму ФМк шчыра жадае ўсім смеласці пачаць, сказаць, падумаць, рашыцца і зрабіць. Бо самы лепшы час – зараз!

День рождение ФМк